Падведзены вынікі, аб'яўленай Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства, рэспубліканскай акцыі "Павіншуем ветэранаў разам".
На працягу месяца ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнцы з усіх рэгіёнаў краіны віншавалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з вялікім святам - Днём Перамогі.
У творчых работах, а іх было даслана больш за 400, навучэнцы выказалі сваю ўдзячнасць і павагу ветэранам, якія праявілі неймаверную мужнасць і здзейснілі подзвіг, вызваліўшы нашу радзіму і наблізіўшы доўгачаканую Перамогу.
Удзельнікі акцыі падрыхтавалі малюнкі, фота і відэа віншаванні, паштоўкі, вершы і эсэ, "лісты" ветэранам, а таксама правялі акцыі па добраўпарадкаванні помнікаў воінскай славы, тым самым выказалі даніну памяці загінуўшым абаронцам Айчыны.
Пазнаёміцца з творчымі працамі ўдзельнікаў і пераможцаў акцыі можна ў групе ў VK.com Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства . Самыя цікавыя, змястоўныя і яркія работы ўдзельнікаў адзначаны дыпломамі арганізатараў акцыі