Рэспубліканская акцыя "Павіншуем ветэранаў разам"

Падведзены вынікі, аб'яўленай Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства, рэспубліканскай акцыі "Павіншуем ветэранаў разам".

На працягу месяца ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнцы з усіх рэгіёнаў краіны віншавалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з вялікім святам - Днём Перамогі.

У творчых работах, а іх было даслана больш за 400, навучэнцы выказалі сваю ўдзячнасць і павагу ветэранам, якія праявілі неймаверную мужнасць і здзейснілі подзвіг, вызваліўшы нашу радзіму і наблізіўшы доўгачаканую Перамогу.

Удзельнікі акцыі падрыхтавалі малюнкі, фота і відэа віншаванні, паштоўкі, вершы і эсэ, "лісты" ветэранам, а таксама правялі акцыі па добраўпарадкаванні помнікаў воінскай славы, тым самым выказалі даніну памяці загінуўшым абаронцам Айчыны.

Пазнаёміцца з творчымі працамі ўдзельнікаў і пераможцаў акцыі можна ў групе ў VK.com Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства . Самыя цікавыя, змястоўныя і яркія работы ўдзельнікаў адзначаны дыпломамі арганізатараў акцыі

Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай акцыі

Відэавіншаванне навучэнцаў Вучэбна-педагагічнага комплексу Вердаміцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы

Відэавіншаванне Лепяшова Максіма, Кавалені Рамана і Стэльмах Канстанціна, навучэнцаў Сярэдняй школы № 131 г. Мінска. ГЛЯДЗЕЦЬ

Відэавіншаванне навучэнцаў Сярэдняй школы № 17 г. Баранавічы. ГЛЯДЗЕЦЬ

Відэавіншаванне навучэнцаў Гімназіі № 6 г. Гродна. ГЛЯДЗЕЦЬ

Відэавіншаванне Кавалёвай Ясеніі, навучэнкі Кадзінсай сярэдняй школы Магілёўскага раёна. ГЛЯДЗЕЦЬ

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: