Аўтарскі семінар-практыкум "Экалагічна бяспечныя тэхналогіі аховы раслін"

Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства запрашае на аўтарскі семінар-практыкум загадчыка лабараторыі Рускіх І.А., прысвечаны бяспечным тэхналогіям вядзення прысядзібнай гаспадаркі, прыроднаму земляробству і выкарыстанню біялагічных сродкаў аховы і паляпшэння росту раслін.

У праграме семінара:

- Інтэрактыўная лекцыя. Асноўны асартымент біялагічных сродкаў аховы раслін;

- Інтэрактыўная лекцыя. Асноўныя метады вызначэння захворванняў раслін;

- Майстар клас. Падбор адэкватных сродкаў аховы раслін на аснове іх спектра актыўнасці;

- Практычныя заняткі. Схемы прымянення сродкаў аховы для груп сельскагаспадарчых раслін;

- Круглы стол "Асноўныя пытанні, якія ўзнікаюць пры падборы біялагічных сродкаў аховы раслін".

Усім удзельнікам будуць БЯСПЛАТНА прадастаўляцца ўзоры чыстых культур мікраарганізмаў (суперактыўная трыхадэрма, аснова найноўшага прэпарата Біязафас для абароны раслін без пестыцыдаў і вырошчвання раслін без сінтэтычных угнаенняў, іншыя закваскі па выбары ўдзельнікаў семінара - прайдзіце апытанне!).

Падарункі ў поўным аб'ёме гарантуюцца ТОЛЬКІ тым удзельнікам, якія зарэгіструюцца да 12.04.2022 г. (культурам неабходны час на пачатку росту: грыбам - некалькі дзён, бактэрыям - мінімум суткі).

Дата правядзення: 14.04.2022 (чацвер)

Час правядзення: 17.00 - пачатак рэгістрацыі, 18.00 - пачатак семінара.

Працягласць: 2 гадзіны.

Адрас: Макаёнка, 8, актавая зала.

Кошт: 15,00 бел. руб.

Патрапіць на аўтарскі семінар-практыкум можна ТОЛЬКІ ПА РЭГІСТРАЦЫІ!

Форма для рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/1N28U…

Для ўдзелу ў семінары РЭКАМЕДУЕЦЦА зарэгістравацца і пазначыць дадзеныя (толькі для афармлення дамовы).

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: