ΧΧΙΧ Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства традыцыйна праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

ΧΧΙΧ Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3 і 4 верасня 2022 года ў г. Добрушы Гомельскай вобласці.

Республиканский центр экологии и краеведения совместно с заинтересованными традиционно в рамках праздника организовывает мероприятия с участием детей и молодежи учреждений образования страны.

У гэтым годзе арганізатарамі данных мероприятий выступают: Республиканский центр экологии и краеведения, Главное управление образования Гомельского облисполкома, Гомельский областной центр туризма и экологии детей и молодежи, а также Главное управление по образованию Минского облисполкома, Могилевский областной центр творчества.

У рамках свята адбудзецца маладзёжны фестываль удзельнікаў Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства». У фестывалі прымуць удзел больш за 100 прадстаўнікоў устаноў адукацыі Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей - актыўных удзельнікаў экспедыцыі.

Для гасцей свята будзе працаваць пляцоўка “Памяць пакаленняу», асноўнымі складнікамі працы якой стануць:

прэзентацыя турыстычных маршрутаў, распрацаваных у рамках правядзення Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства» удзельнікамі экспедыцыі Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей, і промапрадукцыі праекта;

прэзентацыя работы клуба «Пунсовыя пагоны» ДУА «Гомельскае кадэцкае вучылішча», які займаецца аднаўленнем імёнаў салдат і афіцэраў, якія аддалі жыццё пры абароне Радзімы, пошукам сваякоў загінуўшых байцоў. У рамках прэзентацыі будзе арганізаваны пошук звестак аб сваяках удзельнікаў свята (па запытах), якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны;

прэзентацыя інтэрактыўнай экспазіцыі музеяў баявой славы ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню", у якую ўваходзяць 7 усталёвак, у якіх будуць прадстаўлены матэрыялы фондаў музеяў устаноў адукацыі раёнаў вобласці па тэмах: «Партызанскі шпіталь», «Партызанскі штаб», «Прывал», «Палявая кухня», «Перад боем», «Лясная школа» і «Папяровы фронт».

Праца пляцоўкі арганізавана з 11.00 да 22.00 3 і 4 верасня.

Важным і запамінальным мерапрыемствам свята стане правядзенне ваенна-гістарычнай рэканструкцыі "Добруш партызанскі". Ваенна-гістарычная рэканструкцыя стане працягам шэрагу мерапрыемстваў свята, прысвечаных Году гістарычнай памяці, і праілюструе партызанскі рух у вобласці, як адзін з найважнейшых напрамкаў супраціўлення ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у ваенна-гістарычнай рэканструкцыі глядзельна і эмацыйна прыцягне моладзь і гасцей свята ў вывучэнне падзей гэтага перыяду, а таксама будзе садзейнічаць захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

Пачатак рэканструкцыі адбудзецца а 18.35.

Урачыстае адкрыццё ΧΧΙΧ Дня беларускага пісьменства адбудзецца з 20.00 да 22.00 3 верасня.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: