Фінал рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня»

У перыяд з 14 па 18 чэрвеня 2022 года адбыўся заключны этап (фінал) рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня».

Арганізатарамі фіналу гульні выступіліМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Непасрэдную падрыхтоўку фіналу гульні ажыццяўлялі: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, 120-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада, ЦК ГА "БРСМ".

У фінале гульні «Арляня», якая адбылася на базе 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання прынялі ўдзел 7 каманд - 98 навучэнцаў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны.

Праграма фіналу гульні прадугледжвала ўдзел каманд у 8 відах ваенна-спартыўных і конкурсных мерапрыемстваў:

ваенізаванай эстафеце "Час каманды", конкурсе па страявой падрыхтоўцы "Кожны з нас у страі!", конкурсе "Выдатны стрэлак", ваенна-спартыўным конкурсе "Мужнасць! Адвага! Гонар!», ваенна-тактычнай гульні «Дарогамі пераможцаў», конкурсе-прывітанні «Час моладзі», інтэлектуальным квіз-турніры «Помнім аб мінулым, ганарымся сучаснасцю, думаем пра будучыню!», творчым конкурсе «Баявы лісток».

У ходзе гульні каманды прадэманстравалі свае ўменні і навыкі ў страявой і ваенна-спартыўнай падрыхтоўцы, стральбе, веданні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, творчыя здольнасці, крэатыўнасць і артыстызм у конкурсах.

Пераможцам рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня» стала каманда Гомельскай вобласці, прадстаўленая навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 21 г. Гомеля» пад кіраўніцтвам Лабаноўскага Андрэя Аляксандравіча і Барышпаль Анастасіі Паўлаўны.

2-е агульнакаманднае месца у каманды Віцебскай вобласці, прадстаўленай навучэнцамі ДУА «Полацкае кадэцкае вучылішча» пад кіраўніцтвам Ісмайлаў Роберт Аслановіч, Арліеўскай Людмілы Аляксандраўны.

На 3-й прыступцы размясцілася каманда Магілёўскай вобласці, прадстаўленая навучэнцамі ДУА «Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенка» і УА «Магілёўскі дзяржаўны ліцэй № 2» пад кіраўніцтвам Каўнацкага Ігара Францавіча і Бялецкай Святланы Вадзімаўны.

Арганізатары выказваюць падзяку каардынатарам рэгіянальных этапаў, кіраўнікам устаноў адукацыі, кіраўнікам каманд за дзейсную работу па падрыхтоўцы да фіналу.

ВЫНІКІ ФІНАЛА РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ «АРЛЁНАК»

ФОТААЛЬБАМ ФІНАЛА РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ «АРЛЁНАК»

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: