Форум сеткі "зялёных школ"

Праект «Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні» («Экаманіторынг»), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь


13 снежня 2019 года ва Установе адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» прайшоў Форум сеткі "зялёных школ".

 Больш за 150 удзельнікаў з усёй Беларусі сабраліся ў рамках Форума прадстаўнікоў сеткі "зялёных школ". У рамках мерапрыемства 40 устаноў адукацыі ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі дыпломы I, II і III ступеней аб прысуджэнні статусу "зялёная" школа, адбылося ўзнагароджанне навучэнцаў і педагогаў - пераможцаў рэспубліканскага конкурсу экалагічных праектаў "Зялёная школа".

"Зялёныя школы" - гэта экалагічны рух, які развіваецца ў свеце і ў Беларусі. Для таго каб вывесці "экалагічную" свядомасць людзей на новы ўзровень, трэба пачынаць з маладога пакалення, упэўнены спецыялісты. Доказам іх праваты служыць той факт, што рух усё папулярнейшы, а дзеці сёння становяцца праваднікамі экалагічнай інфармацыі і лідэрамі меркаванняў. У Беларусі вучні "зялёных школ" залучаюць у сваё кола інтарэсаў сяброў і бацькоў, перадаюць ім набытыя ў школе веды аб раздзельным зборы смецця, эканоміі вады і энергіі і да т.п.

Распрацаваць і ўкараніць адукацыйны праект "Зялёныя школы" ў Беларусі стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням ЕС, ПРААН, Мінпрыроды і Міністэрства адукацыі. Асаблівасць адукацыйнага праекта "Зялёныя школы" ў Беларусі ў тым, што ён уключае шэсць (пяць - для дашкольных устаноў) дакладна вызначаных напрамкаў з наборам заданняў, распрацаваных з улікам экалагічных праблем і пытанняў, якія вырашаюцца ў нашай краіне. Толькі выканаўшы гэтыя заданні, установа адукацыі можа атрымаць "зялёны" дыплом.

У жніўні 2019 года, згодна з новым Палажэннем па рэалізацыі адукацыйнага праекта "Зялёныя школы", было прынята рашэнне аб прысуджэнні статусу "зялёная школа" сарака ўстановам адукацыі з усіх абласцей Беларусі.

Таксама адбылося адкрыццё навукова-эксперыментальных лабараторый па маніторынгу атмасфернага паветра і вывучэнні экалагічных тэхналогій, створаных на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў рамках праекта "Экаманіторынг". У рамках прэзентацый Нацыянальны рэсурсны цэнтр прадставіў свой вопыт па рэалізацыі адукацыйнага праекта "Зялёныя школы". Працавалі секцыі і навукова-практычныя пляцоўкі для педагагічных работнікаў, прайшлі лабараторныя практыкумы для вучняў.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: