Гродзенская вобласць

«Гірлянда Перамогі» – менавіта так назвалі фларыстычны твор навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі "Лідскі раённы экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі", выкананы з вясновых кветак (цюльпанаў, белай спірэі, маганіі…), зеляніны, стужкі з перавагай кветак беларускага Дзяржаўнага сцяга. Гірлянда – сімвал яднання і Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам – ускладзена да падножжа Кургана Бессмяротнасці ў родным горадзе Ліда падчас правядзення ўрачыстага мітынгу 9 Мая, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Памяць аб абаронцах Айчыны і ахвярах вайны назаўжды застануцца ў памяці маладога пакалення.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: