ХХХIII рэспубліканскі конкурс навуковых біёлага-экалагічных работ (праектаў) навучэнцаў

23 - 24 сакавіка 2022 года ва Установе адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" пройдзе ХХХIII рэспубліканскі конкурс навуковых біёлага-экалагічных работ (праектаў) навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Рэспубліканскі конкурс садзейнічае развіццю навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага сродку павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў.

Удзельнікамі Рэспубліканскага конкурсу выступяць больш за 120 навучэнцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У складзе журы – прадстаўнікі вядучых універсітэтаў і навуковых устаноў краіны: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава БДУ, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, РУП «Інстытут аховы раслін», ДУ «Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», ДУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя У.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», РУП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» і інш.

Старшыня журы - Родзькін Алег Іванавіч, доктар біялагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры "Інжынерная экалогія" факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Абарона работ канкурсантаў пройдзе ў 10 навуковых секцыях: "Экалогія раслін і біяіндыкацыя якасці прыроднага асяроддзя"; "Экалогія жывёл і выкарыстанне рэсурсаў жывёльнага свету"; «Экалогія ўрбанізаваных тэрыторый і зялёная эканоміка»; "Устойлівае развіццё і рацыянальнае прыродакарыстанне"; "Водныя экасістэмы і рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў"; "Паветранае асяроддзе і змяненне клімату"; "Аграэкалогія і захаванне глебавых рэсурсаў"; "Нана- і біятэхналогіі"; "Эксперыментальная біялогія"; "Навакольнае асяроддзе і экасістэмы".

У 2022 годзе партнёрам секцыі "Водныя экасістэмы і выкарыстанне водных рэсурсаў" зноў выступіць унітарнае прадпрыемства "Кока-Кола Беврыджыз Беларусь", якое ў рамках сваёй праграмы ўстойлівага развіцця надае вялікую ўвагу экалагічнай асвеце падрастаючага пакалення, а таксама дзейнасці, накіраванай на абарону водных рэсурсаў і рашэнне праблем водаспажывання.

Штогод у рамках Рэспубліканскага конкурсу на асобнай секцыі праводзіцца абарона даследчых работ на англійскай мове з мэтай адбору кандыдатаў у склад каманды Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў міжнародных алімпіядах, конкурсах і канферэнцыях экалагічнай накіраванасці.

Месца правядзення: Установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства", вул. Макаёнка, 8, г. Мінск.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праведзена 23 сакавіка 2022 года да 11.00.

Цырымонія адкрыцця Рэспубліканскага конкурсу адбудзецца 23 сакавіка 2022 года ў 12.30.

З 13.15 пачнецца абарона навуковых прац на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь і на англійскай мове.

Цырымонія закрыцця Рэспубліканскага конкурсупадвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачнецца 24 сакавіка 2022 года ў 13.15.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 17 2319571 аддзел навукова-даследчай і праектнай дзейнасці.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: