Інфармацыя аб прадастаўленні справаздачы аб ходзе рэалізацыі праекта "Зялёныя школы"

У адпаведнасці з Палажэннем аб рэалізацыі праекта "Зялёныя школы" для атрымання дыплома "Зялёная школа" ўстановы адукацыі да 15 чэрвеня бягучага года прадстаўляюць СПРАВАЗДАЧЫ аб ходзе рэалізацыі праекта і размяшчаюць яго на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

Справаздачы накіроўваюцца ў рэгіянальныя рэсурсныя цэнтры па "Зялёных школах".

Рэгіянальныя рэсурсныя цэнтры правяраюць справаздачы, наяўнасць адпаведнай інфармацыі на сайце ўстановы, адпаведнасць выкананых умоў магчымасці прысваення статусу "Зялёная школа" установе адукацыі.

Дадзеную інфармацыю рэгіянальныя рэсурсныя цэнтры накіроўваюць у Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства і затым прадстаўляюць на пасяджэнні Каардынацыйнага савета праекта "Зялёныя школы".

Інфармацыя пра час і месца правядзення пасяджэння Каардынацыйнага савета будуць паведамлены дадаткова.

Установы адукацыі г. Мінска, якія прэтэндуюць на атрыманне статусу "Зялёная школа", накіроўваюць справаздачы аб ходзе рэалізацыі праекта ў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства па адрасе. greenschool@rcek.by

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: