Інтэрактыўная платформа па патрыятычным выхаванні

У бягучым годзе створана і праходзіць тэсціраванне адзіная інтэрактыўная платформа па патрыятычным выхаванні, якая стане сучасным інтэрнет-рэсурсам па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі.

Сумесна з праграмнымі распрацоўшчыкамі створаны на платформе – выставачная зала, бібліятэка, глядзельная і лекцыйная залы, старонкі партнёраў і ўстаноў адукацыі і многае іншае. Ідзе напаўненне гэтых старонак.

Думаем, што яна стане добрай аб'яднаўчай платформай пры правядзенні сумесных мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці, аптымальным сродкам узаемадзеяння моладзі і педагогаў.

Перайсці можна па спасылцы https://patriot.rcek.by/ ці на галоўнай старонцы сайта https://rcek.by/ пры навядзенні курсора мышы на банэрную стужку:

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: