Вынікі конкурсу на лепшы макет эмблемы пошукавага руху навучэнцаў

Падведзены вынікі конкурсу на лепшы макет эмблемы пошукавага руху навучэнцаў.

Конкурс праводзіўся Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства ў перыяд з лістапада 2020 года да студзеня 2021 года.

Удзельнікамі конкурсу сталі творчыя калектывы, асобныя навучэнцы і педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Найбольш актыўны ўдзел прынялі ўстановы адукацыі Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

На конкурс было прадстаўлена больш за 120 макетаў эмблем, якія адлюстроўваюць бачанне навучэнцаў і педагогаў зместу пошукавага руху навучэнцаў у Рэспубліцы Беларусь.

Сярод лепшых работ макеты, якія адпавядаюць умовам конкурсу, тэхнічным параметрам, якія адрозніваюцца ад іншых сваёй арыгінальнасцю.

Лепшыя работы будуць узнагароджаны дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Дыпломам Ι ступені – Якімчык Алеся Славаміраўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА «Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Гродзенскай вобласці;

Дыпломам ΙΙ ступені – актыў пошукавага атрада "Нашчадкі" ДУА "Старасвержанская сярэдняя школа" Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Гарановіч Алена Ігараўна);

Бондар Анастасія, якая навучаецца ДУА "Сярэдняя школа № 38 г. Гродна".

Сімакова Кацярына, якая навучаецца ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Круглае» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Самалазава Наталля Міхайлаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, Сімакова Наталля Віктараўна, настаўнік гісторыі);

Піманава Паліна, Яфімава Ульяна і Кліменка Лізавета, члены ваенна-патрыятычнага клуба "Святагор" ДУА "Яслі-сад - базавая школа № 15 г. Полацка" Віцебскай вобласці (кіраўнік Жураўлёва Кацярына Вячаславаўна).

Дыпломам ΙΙΙ ступені – Батвінкова Віталіна, якая навучаецца ГУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Батвінкова Алена Мікалаеўна);

Маўчун Мікіта, які навучаецца ДУА "Гімназія №7 г. Гродна" (кіраўнік Мяжэнная Вольга Віктараўна);

Ласута Яна Мікалаеўна і Маргулец Крысціна Віктараўна, настаўнікі-дэфектолагі ДУА "Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна" Гомельскай вобласці;

Міхальчык Уладзімір Уладзіміравіч, педагог-арганізатар ДУА "Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства" Гродзенскай вобласці;

Дыпломам лаўрэата – Мынка Пётр, які навучаецца ДУА «Наваельнянская сярэдняя школа» Дзятлаўскага раёна і аб'яднання па інтарэсах «Юныя краязнаўцы» Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі (кіраўнік Савасцюк Ганна Аляксандраўна);

Краўцова Карына, якая навучаецца ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага" Магілёўскай вобласці (кіраўнік Зміева Алена Мікалаеўна);

Малышка Павел, які навучаецца ДУА "Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі" Гродзенскай вобласці (кіраўнік Немна Людміла Мікалаеўна);

творчая група 10-11 класаў ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа" Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Алюшкевіч Галіна Іванаўна і Грыка Алена Аляксандраўна).

Элементы эмблем пераможцы і прызёраў конкурсу могуць быць выкарыстаны для распрацоўкі эмблемы пошукавага руху вучняў у Рэспубліцы Беларусь.
 
Віншуем пераможцу і прызёраў конкурсу!

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: