Вынікі рэспубліканскага конкурсу "У кожнага часу свае героі"

З мэтай патрыятычнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, увекавечання і захавання памяці аб воінах-інтэрнацыяналістах з 15 па 24 лютага 2021 года ва ўстановах адукацыі ўсіх рэгіёнаў і г. Мінска праводзіліся інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы. рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраўАфганістан у лёсах нашых землякоў».

Цэнтральным мерапрыемствам дэкады стала правядзенне рэспубліканскага конкурсу «У кожнага часу свае героі». На працягу месяца навучэнцамі і педагогамі ўстаноў адукацыі рэспублікі праводзілася пошукава-даследчая работа па зборы інфармацыі, вывучэнні жыцця і дзейнасці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Вынікам дадзенай працы стала стварэнне і афармленне творчых праектаў: даследчых работ, прэзентацый і відэаролікаў.

На конкурс была прадстаўлена рэкордная колькасць творчых праектаў - 383.

Даведачна: Брэсцкая вобласць - 42, Віцебская - 60, Гомельская - 130, Гродзенская - 35, Мінская - 75, Магілёўская - 18, г. Мінск - 23.

Рэспубліканскім журы адзначана якасная падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да конкурсу. Ацэньвалася змястоўнасць прадстаўленых работ, іх прадстаўленне (нагляднасць, арыгінальнасць, творчы падыход), даследчыя навыкі навучэнцаў, праводзімая работа па ўвекавечанні і захаванні памяці аб воінах-інтэрнацыяналістах.

Творчыя праекты навучэнцаў ужо дапоўнілі новымі імёнамі рубрыку "Кніга памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў", размешчаную на сайце Рэспубліканскага цэнтра ў раздзеле "Патрыятычнае выхаванне".

Дадзены матэрыял - гэта даніна павагі і памяць аб нашых земляках, прыклады мужнасці, якія з'яўляюцца асновай для выхавання падрастаючага пакалення. Таксама матэрыял можа стаць дадатковым рэсурсам для атрымання інфармацыі аб воінах-інтэрнацыяналістах - ураджэнцах Беларусі і аб тых, чый лёс звязаны з нашай краінай.

Пераможцы і прызёры конкурсу, вызначаныя ў трох намінацыях, будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

Дыпломамі І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

У намінацыі «Даследчая праца»:

Бабінцаў Іван і Саханько Арына, Сярэдняя школа в. Клейнікі імя Ю.В.Харытончыка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці;

Дзямідка Мацвей, Рыжковіч Дар'я, Сярэдняя школа № 2 г. Жодзіна” Мінскай вобласці;

Трубачкіна Алена, Барздоўская дзіцячы сад – сярэдняя школа Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

У намінацыі «Відэаролік»:

Кавалёва Вера, Сярэдняя школа № 8 г. Рэчыцы Гомельскай вобласці;

Мастыка Анастасія, Сярэдняя школа № 2 г. Бярозы” Брэсцкай вобласці;

навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Нашчадкі», Слабадская яслі-сад – сярэдняя школа Лепельскага раёна Віцебскай вобласці;

Сазонава Ксенія, Гімназія г. Жыткавічы імя А.А.Ліхоты Гомельскай вобласці.

У намінацыі «Прэзентацыя»:

Жыдаль Арцём, Сярэдняя школа № 7 г. Баранавічы» Брэсцкай вобласці;

Капылова Соф'я, Сярэдняя школа № 44 імя Я.Коласа г. Мінска»;

Лагвіненка Гардзей, Хаўстовіч Данік, Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны каледж» Магілёўскай вобласці;

рада музея Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства».

ПОЎНЫ СПІС ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЁРАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ

КНІГА ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: