Вынікі Рэспубліканскага воднага конкурсу даследчых праектаў

Асноўная мэта правядзення конкурсу - развіццё навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці вучняў у сферы аховы водных рэсурсаў.

Даведачна:

Рэспубліканскі водны конкурс даследчых праектаў праводзіцца штогод з 2007 года і з'яўляецца нацыянальным этапам Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых і прыкладных праектаў навучэнцаў па захаванні водных рэсурсаў "Стакгольмскі Юніёрскі Водны Прыз" (Stockholm Junior Water Prize - SJWP), які праходзіць World Water Week) у г. Стакгольме, Швецыя, пад патранажам кронпрынцэсы Швецыі Вікторыі.

Арганізацыю і правядзенне нацыянальнага этапу Міжнароднага юніёрскага воднага конкурсу ў Рэспубліцы Беларусь актыўна падтрымлівае Унітарнае прадпрыемства "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь".

У бягучым годзе да ўдзелу ў нацыянальным этапе былі дапушчаны больш як 40 навуковых праектаў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі краіны. Абарона работ вялася толькі на англійскай мове.

Рашэннем журы, у склад якога ўвайшлі кандыдаты навук, супрацоўнікі ДНВА "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах" і біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, вызначаны пяць прызёраў конкурсу.

Пераможца Рэспубліканскага воднага конкурсу даследчых праектаў:

Ціхановіч Ганна Аляксандраўна і Касянік Ягор Дзмітрыевіч, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 23 г. Барысава", з праектам "Выкарыстанне раслінных матэрыялаў у якасці сарбентаў нафтапрадуктаў".

Дыплом II ступені:

Сацура Алеся Мікалаеўна, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №35 імя М.А.Волкава г. Гродна", з праектам "Відавая разнастайнасць пазваночных жывёл і ацэнка якасці асяроддзя гарадскіх вадаёмаў";

Сіцько Алеся Дзмітрыеўна, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенская гарадская гімназія", з праектам "Апісанне комплексу мерапрыемстваў па ачыстцы штучнага вадаёма, які падвергся антрапагеннай эўтрафікацыі і забруджванню".

Дыплом III ступені:

Казлова Ганна Дзмітрыеўна, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №3 г. Барысава", дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму", з праектам "Маніторынг нітратнага забруджвання пітной вады з крыніц нецэнтралізаванага водазабеспячэння ў Беларусі (на прыкладзе Барысаўскага раёна)";

Міхнюк Аляксандр Іванавіч, навучэнец дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №16 г. Пінска", дзяржаўнай установы "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска", з праектам "Эколага-біялагічная характарыстыка і абгрунтаванне рацыянальнага выкарыстання вадасховішча Крывічы-1".

Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам заключнага этапу Рэспубліканскага воднага конкурсу даследчых праектаў!

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: