Вынікі рэспубліканскай акцыі «Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, вандруем па Беларусі»

У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства падведзены вынікі рэспубліканскай акцыі "Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, вандруем па Беларусі".

Акцыя праводзілася ў перыяд са студзеня па снежань 2020 года ва ўстановах вышэйшай адукацыі з мэтай далучэння студэнцкай моладзі да вывучэння гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны краіны.

У рамках рэспубліканскай акцыі студэнцкая моладзь удзельнічала ў паходах, экскурсіях і экспедыцыях, вывучала гісторыка-культурныя, прыродныя славутасці і ўнікальныя аб'екты нашай краіны, праводзілі сустрэчы і аказвалі дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, добраўпарадкоўвалі мемарыялы і помнікі.

Па выніках правядзення мерапрыемстваў акцыі студэнтамі створаны творчыя праекты, відэаролікі і фотаработы ў 4 намінацыях:

У намінацыі «Пазнаем Беларусь разам» ‒ праекты, арыентаваныя на прадстаўленне турыстычнага (гісторыка-культурнага і прыроднага) патэнцыялу рэгіёна па напрамках: экскурсійны маршрут, маршрут турысцкага паходу, інтэрактыўная гульня, адукацыйны квэст.

У намінацыі "Зямля маіх бацькоў і продкаў" відэаролікі, прысвечаныя малой радзіме і 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У намінацыі “Мая радзіма ў адным імгненні” ‒ фотаздымкі, знятыя ў працэсе турысцкіх паходаў, экскурсій, экспедыцый, урачыстых мерапрыемстваў і інш. па тэмах: «Мая радзіма, мiлы мой куточак» і «Захоўваючы памяць…»

У намінацыі «Лепшая арганізацыя турысцка-экскурсійнай дзейнасці са студэнтамі» ‒ справаздача аб арганізацыі турысцка-экскурсійнай работы са студэнтамі за перыяд студзень - лістапад 2020 года.

Пераможцы і прызёры мерапрыемстваў акцыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты - дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Дыпломамі Ι ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

У намінацыі «Пазнаем Беларусь разам» па тэме «Маршрут турысцкага паходу»:

Чалавечкін Уладзіслаў і Фёдарава Аляксандра, студэнты 2 курса Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

У намінацыі «Лепшая арганізацыя турысцка-экскурсійнай дзейнасці са студэнтамі»:

Пуцеева Вольга Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

У намінацыі «Зямля маіх бацькоў і продкаў» узнагароджаны:

Серабракоў Андрэй, Бахір Юлія і Гергаеў Аляксандр, студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

У намінацыі «Мая радзіма ў адным імгненні» па тэме «Мая радзіма, мілы мой куточак» узнагароджаны:

Васільеў Аляксандр, студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі;

Давідзюк Яна, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

У намінацыі «Мая радзіма ў адным імгненні» па тэме «Захоўваючы памяць...» узнагароджаны:

Бахір Юлія, студэнтка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

Спіс пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў рэспубліканскай акцыі
«Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, вандруем па Беларусі».

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: