Вынікі спаборніцтваў па велаарыентаванні

У адпаведнасці з каляндарным планам правядзення спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі ў 2022 годзе і Палажэннем аб правядзенні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі на 2022 год з 14 па 16 чэрвеня 2022 года ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці (в. Бытча) адбыліся спаборніцтвы па велаарыентаванні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі (далей - спаборніцтвы).

Спаборніцтвы былі арганізаваны Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства з мэтай развіцця і папулярызацыі арыентавання спартыўнага ў Рэспубліцы Беларусь.

Спаборніцтвы праводзіліся як асабіста-камандныя на наступных відах дыстанцый: сярэдняя дыстанцыя, спрынтарская дыстанцыя.

Спаборніцтвы праводзіліся па васьмі ўзроставых групах:

Юнакі і дзяўчаты групы М14 і Ж14 2008 - 2009 г.н.
Юнакі і дзяўчаты групы М16 і Ж16 2006 - 2007 г.н.
Юнакі і дзяўчаты групы М18 і Ж18 2004 - 2005 г.н.
Юніёры і юніёркі групы М20 і Ж20 2002 - 2003 г.н.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 120 спартсменаў.

Па выніках спаборніцтваў пераможцам стала зборная каманда Мінскай вобласці, сярэбраным прызёрам - каманда Віцебскай вобласці, а бронза дасталася камандзе Брэсцкай вобласці.

Пратаколы па велаарыентаванні

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: