Вынікі XXXIII рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ (праектаў) навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

23-24 сакавіка 2022 г. у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбыўся Рэспубліканскі конкурс навуковых біёлага-экалагічных работ (праектаў) навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Штогод старшакласнікі з усіх рэгіёнаў краіны прадстаўляюць на суд журы ўласныя навуковыя распрацоўкі і даследаванні. Тэматыка работ закранае самыя актуальныя праблемы сучаснай біялогіі і экалогіі. За гады правядзення конкурсу работы многіх канкурсантаў знайшлі практычнае прымяненне і актыўна ўкараняюцца пры распрацоўцы новых і перспектыўных напрамкаў у навуцы.

У 2022 годзе на конкурсе было прадстаўлена 123 праекты, абарона праходзіла ў 9 секцыях па напрамках: «Экалогія раслін і біяіндыкацыя якасці прыроднага асяроддзя», «Экалогія жывёл і выкарыстанне рэсурсаў жывёльнага свету», «Экалогія ўрбанізаваных тэрыторый і зялёная эканоміка», «Устойлівае развіццё і рацыянальнае прыродакарыстанне», «Водныя экасістэмы і рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў», «Паветранае асяроддзе і змяненне клімату», «Аграэкалогія і захаванне глебавых рэсурсаў», «Нана- і біятэхналогіі», «Эксперыментальная біялогія», а таксама секцыі «Навакольнае асяроддзе і экасістэмы», дзе абарона праектаў адбылася на англійскай мове.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2022 годзе партнёрам секцыі "Водныя экасістэмы і выкарыстанне водных рэсурсаў" выступіла Унітарнае прадпрыемства "Кока-кола Беврыджыз Беларусь", якое ўдзяляе вялікую ўвагу экалагічнай асвеце і выхаванню падрастаючага пакалення. Удзельнікі конкурсу, якія даследуюць праблемы захавання водных экасістэм, атрымалі памятныя сувеніры ў якасці спецыяльных прызоў.

Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам Рэспубліканскага конкурсу за дастойнае прадстаўленне сваіх даследчых праектаў!

ВЫНІКІ КОНКУРСУ

ФОТАЗДЫМКІ КОНКУРСУ

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: