Конкурс на лепшы макет эмблемы пошукавага руху навучэнцаў

Стартуе конкурс на лепшы макет эмблемы пошукавага руху навучэнцаў. Конкурс праводзіцца Установай адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні навучэнцаў праз іх уцягванне ў пошукавы рух.

На конкурс прадастаўляецца праект макета эмблемы, якая адлюстроўвае змест пошукавага руху ў Рэспубліцы Беларусь.

У конкурсе могуць прыняць удзел як навучэнцы ўстаноў адукацыі, так і педагагічныя работнікі (індывідуальна або ў складзе творчага калектыву).

Свае праекты вы можаце дасылаць да 15 студзеня 2021 года на электронны адрас арганізатараў krajaznaucy@mail.ru (з паметкай "эмблема пошукавага руху").

Лепшыя работы ўдзельнікаў будуць узнагароджаны дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра. А найлепшы макет стане афіцыйнай эмблемай пошукавага руху навучэнцаў у Рэспубліцы Беларусь.

УМОВЫ правядзення конкурсу

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: