Метадычныя рэкамендацыі «Арганізацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь»

У верасні 2022 года абноўлены метадычныя рэкамендацыі «Арганізацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь», якія зацверджаны Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І.Іванцом. 

Метадычныя рэкамендацыі распрацаваны з улікам практыкі дзейнасці музеяў сістэмы адукацыі, сучасных патрабаванняў і перспектыў развіцця музейнай справы ў краіне.

Метадычныя рэкамендацыі змяшчаюць: агульныя палажэнні, асновы стварэння, функцыянавання і ліквідацыі музея ва ўстанове адукацыі, патрабаванні да арганізацыі працэсу камплектавання і ўліку музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, актуальныя накірункі адукацыйнай дзейнасці музея.

Нагадваем, што нарматыўныя прававыя, метадычныя і даведачныя матэрыялы змяшчаюцца на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў раздзеле «Музеі ўстаноў адукацыі», таксама рэкамендуем звяртацца да матэрыялаў паседжанняў удзельнікаў рэспубліканскага метадычнага аб’яднання арганізатараў музейнай справы і выкарыстоўваць эфектыўны педагагічны вопыт у сваёй рабоце.

Звяртаем увагу на неабходнасць арганізацыі работы музеяў у адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі.

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ «Арганізацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь»

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: