Аб правядзенні навучальных семінараў-трэнінгаў па рэалізацыі адукацыйнага праекта "Зялёныя школы"

У рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь з лістапада 2019 г. праводзяцца навучальныя трэнінгі для педагогаў і выкладчыкаў устаноў адукацыі па рэалізацыі адукацыйнага праекта "Зялёныя школы".

Трэнінгі праходзяць па праграме павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў адукацыйнага праекта "Зялёныя школы" з улікам асаблівасцей яго рэалізацыі ў кожнай вобласці краіны. Для асвятлення асобных тэм запрашаюцца профільныя спецыялісты па розных экалагічных напрамках.

У студзені 2020 года ўдзельнікі трэнінгаў абменьваліся вопытам па напрамках праекта (біяразнастайнасць, энергазберажэнне, водазберажэнне, абыходжанне з адходамі, інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю, якасць атмасфернага паветра) на семінарах, якія прайшлі ў Гомелі, Асіповічах і Мінску.

Зацікаўленыя ўстановы адукацыі запрашаем прыняць удзел у семінарах-трэнінгах, якія пройдуць у Крычаве (27-29 студзеня), Барысаве і Мазыры (29-31 студзеня), Мінску (3-5 лютага), Слуцку (5-7 лютага), Гомелі ( 10-12 лютага), Салігорску (12-14 лютага), а таксама 17-19 лютага на базе ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства".

Дадатковую інфармацыю па арганізацыі семінараў-трэнінгаў можна атрымаць па тэлефоне: +375 17 374 32 07 аддзел экалогіі.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: