Анлайн-школа па падрыхтоўцы праектаў для навучэнцаў "Юны даследчык"

Аддзел навукова-даследчай і праектнай дзейнасці Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў перыяд з 22 па 26 чэрвеня 2020 года арганізуе работу летняй анлайн-школы па падрыхтоўцы праектаў для навучэнцаў "Юны даследчык".

Курс арыентаваны як на юнакоў, якія толькі плануюць пачаць займацца навукова-даследчай дзейнасцю, так і на вучняў, якія ўжо некаторы час актыўна працуюць над праектамі і ўдзельнічаюць у конкурсах.

На працягу 5 дзён удзельнікаў анлайн-школы чакае мноства цікавых і карысных заняткаў: яны пазнаёмяцца з алгарытмамі пабудовы пісьменнай структуры, асноўнымі складальнікамі праекта, элементамі візуалізацыі, прадстаўлення праекта, асноўнымі крытэрыямі ацэнкі на конкурсах, у тым ліку міжнародных. Пазнаёмяцца з найлепшымі практыкамі прапрацоўкі і прадстаўлення навукова-даследчых праектаў як на рэспубліканскім, так і на міжнародным узроўнях.

Таксама ў рамках курса навучэнцы змогуць атрымаць індывідуальныя кансультацыі па падрыхтоўцы свайго даследчага праекта.

Заняткі будуць праходзіць штодня з 11 да 13 гадзін у анлайн-рэжыме з дапамогай праграмы Skype. Вы яшчэ паспееце далучыцца! Для ўключэння ў групу курса неабходна знайсці акаўнт Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (live:rceik.info) і абавязкова напісаць нам паведамленне, што вы падключыліся для ўдзелу ў школе падрыхтоўкі праектаў з указаннем прозвішча і імя, установы адукацыі і вашага кантактнага тэлефона.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: