Адборачны этап рэспубліканскай навукова-даследчай канферэнцыі навучэнцаў "Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і памяць"

Адабраны ўдзельнікі рэспубліканскай навукова-даследчай канферэнцыі навучэнцаў "Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і памяць".

Канферэнцыя праводзіцца ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем".

Мэта правядзення канферэнцыі: уцягванне навучальных устаноў адукацыі ў пошукавую і даследчую дзейнасць па вывучэнні гісторыі малой радзімы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі навучэнцы ўстаноў адукацыі праводзілі пошукавую і даследчую працу па адной з зададзеных тэм пошукавага задання.

Для разгляду на рэспубліканскі этап было прадстаўлена 105 навуковых даследчых праектаў.

У намінацыі "Па старонках гісторыі маёй малой Радзімы" - 37, у намінацыі "Гісторыя вайны ў асобах" - 38, у намінацыі "Летапіс партызанскага і падпольнага руху" - 30.

Рэспубліканская канферэнцыя адбудзецца 20-21 траўня 2022 года у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

 Для ўдзелу ў канферэнцыі адабрана 49 навуковых даследчых праектаў.

Канферэнцыя адбудзецца ў форме абароны навуковых даследчых праектаў у вочным (анлайн) фармаце.

Пераможцы і прызёры канферэнцыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

 Спіс удзельнікаў канферэнцыі

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: