Віншуем пераможцаў Міжнароднага конкурсу экалагічных праектаў у Інданезіі!

Віншуем пераможцаў Міжнароднага конкурсу экалагічных праектаў у Інданезіі!

З 6 па 9 лістапада 2020 года ў Інданезіі ў дыстанцыйным анлайн-фармаце прайшоў Міжнародны конкурс экалагічных праектаў навучэнцаў (кірмаш) "International Science and Invention Fair (ISIF) 2020". Усяго ўдзельнікамі выступілі больш за 330 навучэнцаў з 16 краін свету. Праекты Фекліставай Паліны і Мамаевай Кацярыны, прадстаўленыя міжнароднаму журы, былі ўдастоены двух залатых медалёў!

Нагадаем, што ў склад каманды Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе былі ўключаны Феклістава Паліна, навучэнка 11 класа ДУА "Ліцэй № 1 г. Мінска", і Мамаева Кацярына, навучэнка 11 класа ДУА «Бараўлянская сярэдняя школа». Абодва ўдзельнікі таксама з'яўляюцца навучэнцамі аб'яднання па інтарэсах "Генетыка і селекцыя" Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Феклістава Паліна прадставіла праект "Аптымізацыя складу комплексных біяпрэпаратаў з мэтай павелічэння ўраджайнасці раслін", накіраваны на ўдасканаленне экалагічна бяспечных тэхналогій у раслінаводстве і развіццё арганічнай сельскай гаспадаркі.

Мамаева Кацярына прэзентавала праект "Вылучэнне і вывучэнне эндафітных бактэрый, якія насяляюць дзікарослыя і дэкаратыўныя расліны", прысвечаны развіццю экалагічна бяспечных тэхналогій аховы сельскагаспадарчых раслін, накіраваны на развіццё традыцыйнай і арганічнай сельскай гаспадаркі.

Віншуем дзяўчат з годнай перамогай і жадаем далейшых поспехаў!

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: