Спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях. Стартавы пратакол

З 4 па 7 сакавіка 2021 года Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях РЭСПУБЛІКАНСКАЙ СПАРТАКІЯДЫ СЯРОДЫ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ.

Рэспубліканскія спаборніцтвы адбудуцца на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Машынабудаўнікоў, 25).

Плануецца ўдзел больш за 200 спартсменаў: 28 каманд абласцей і горада Мінска, каманда ўстановы адукацыі "Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь".

Рэспубліканскія спаборніцтвы праводзяцца па 4 узроставых групах на асабістай і каманднай кароткіх дыстанцыях.

Папярэднія заяўкі аб удзеле спартсменаў і каманд падаюцца да 1 сакавіка (уключна) праз Google-форму па спасылцы: https://forms.gle/CKZoaizU5qbuu6b7A

Кантакты для даведак: Голубева Марыя Леанідаўна, загадчык аддзела турызму і спартыўнага арыентавання, Ерманок Вадзім Андрэевіч, метадыст аддзела турызму і спартыўнага арыентавання, (8 017) 385 25 97, (8 017) 237 50 71.

СТАРТАВЫ ПРАТАКОЛ.

Умовы правядзення спаборніцтваў па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі.

Умовы асабістай кароткай дыстанцыі 3 класа.

Умовы асабістай кароткай дыстанцыі 4 класа.

Умовы каманднай кароткай дыстанцыі 3 класа.

Умовы каманднай кароткай дыстанцыі 4 класа.

Відэа лёсавання МНС 2021.

ТЭХНІЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: