Запрашаем на Дзень адчыненых дзвярэй!

Сябры, 11-га верасня 2021 года, у рамках мерапрыемстваў Рэспубліканскага тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, запрашаем вас наведаць наш цэнтр!

Гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з намі і нашай працай! Атрымаць з першых вуснаў інфармацыю аб дзеючых у Рэспубліканскім цэнтры аб'яднаннях па інтарэсах, пры жаданні адразу ж запісацца ва ўпадабаных.

Для вас мы падрыхтавалі захапляльную праграму, напоўненую інтэрактыўнымі навуковымі і творчымі майстар-класамі. Вы зможаце самастойна пазнаёміцца з нашым эколага-біялагічным комплексам, даведацца пра дадатковыя паслугі, якія аказвае Рэспубліканскі цэнтр. Але самае галоўнае - вы незвычайна і з карысцю праведзяце свой выходны разам з сям'ёй.

Мы чакаем кожнага! Абавязкова прыходзьце і бярыце з сабой сяброў!

Дата мерапрыемства: 11.09.2021 года.

Час правядзення: 10:00 да 17:00.

Пералік аб'яднанняў па інтарэсах: https://rcek.by/obedinenie-po-interesam/

ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ АКТЫВАЦЫІ

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: