Праект "Увекавечанне памяці беларусаў-перасяленцаў у Карэлію 1940-1941 гг."

Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства інфармуе аб рэалізацыі Першамайскай раённай арганізацыяй грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму" і творчым калектывам былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў "Лёсы" праекта "Увекавечанне памяці беларусаў-перасяленцаў у Карэлію 1940-1941 гг.".

Праект прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя Вялікай Перамогі, прысвечаны загінуўшым у засценках фінскіх канцлагераў у час Вялікай Айчыннай вайны.

Аўтары праекта ініцыююць устанаўленне памятных пліт з імёнамі загінуўшых каля памятнага знака "Ахвярам акупацыі 1941-1945 гг." у пасёлку Ільінскім Аланецкага раёна Карэліі і на месцы канцлагера «Міяхіккяля» ў Фінляндыі.

З мэтай рэалізацыі праекта і збору фінансавых сродкаў праведзена ўжо пэўная работа. Так, былым вязнем фінскага канцлагера ў пасёлку Ільінскім Дзенісевічам Мікалаем Ігнатавічам былі падрыхтаваны і выдадзены на аснове архіўных дакументаў і паказанняў сведак. кнігі «У засценках фінскіх канцлагераў» і «Фінская пастка», таксама створаны фільм «Вязень канцлагера «Хепасуо».

Па ўзгадненні з кіраўніком праекта - вязнем фінскага канцлагера "Хепасуо", кіраўніком калектыву "Лёсы", Г.І.Змушко (+375 (17) 280 55 06, +375 (29) 259 38 40) на базе ўстаноў адукацыі магчыма правядзенне прэзент кнігі «Фінская пастка» і дэманстрацыі фільма «Вязень канцлагера «Хепасуо».

Таксама кнігу можна набыць у краме «Акадэмкніга» (220012, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72. Тэл./факс: +375 (17) 379 46 52, +375 (17) 379 50 43, +375 (17) ) 272 37 52).

Знаёмства з матэрыяламі гэтых выданняў дазволіць паглыблена пазнаёміцца з гэтай тэматыкай і будзе садзейнічаць захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Таксама матэрыялы кнігі і фільма можна выкарыстоўваць у рамках правядзення ўстановамі адукацыі мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці і пры падрыхтоўцы даследчых работ па дадзенай тэматыцы.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: