Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне арганізатараў музейнай справы
У мэтах удасканалення прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў у вобласці музейнай справы 21 лістапада б.г. адбылося пасяджэнне рэспубліканскага метадычнага аб’яднання арганізатараў музейнай справы.
Методаб’яднанне прайшло ў анлайн рэжыме ў форме вебінара па тэме «Сучасныя сродкі папулярызацыі музея ўстановы адукацыі. Медыятэхналогіі ў музейнай рабоце».
На методаб’яднанні былі прадстаўлены сучасныя падыходы да выкарыстання медыятэхналогій у музеях устаноў адукацыі Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей і г. Мінска.
У выступленнях удзельнікаў методаб’яднання быў зроблены акцэнт на магчымасцях выкарыстання віртуальных экскурсій, мультымедыйных інсталяцый, сацыяльных сетак, інтэрактыўных квестаў і гульняў для павышэння эфектыўнасці музейна-педагагічнай дзейнасці і прыцягнення цікавасці вучняў.
На метадаб'яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:
Мяцельская Алена Вадзімаўна, кіраўнік музея «Героі і подзвігі» ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Оршы». Прэзентацыя. Даклад
Іванова Юлія Міхайлаўна, кіраўнік музея гісторыі развіцця адукацыі Полацкага рэгіёна ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка». Даклад
Антонава Ксенія Аляксандраўна, кіраўнік народнага музея баявой славы ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Наваполацка імя Я.А.Трапезнікавай». Даклад
Дземешчык Лілія Генрыхаўна, кіраўнік музея ДУА «Гімназія № 1 імя Данілы Іванавіча Вальковіча г. Масты». Даклад
Бокша Анна Вячеславовна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа № 227 г. Мінска». Прэзентацыя
Вяршыцкая Наталля Рыгораўна, кіраўнік музея тэхнікі і электронікі ДУА «Сярэдняя школа № 51 г. Мінска». Даклад
Шэміт Алена Фёдараўна, педагог-арганізатар ДУА «Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму». Прэзентацыя. Даклад
