Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне арганізатараў музейнай справы

У мэтах удасканалення прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў у  вобласці музейнай справы 18 снежня б.г. адбылося пасяджэнне рэспубліканскага метадычнага аб’яднання арганізатараў музейнай справы.

Методаб’яднанне прайшло ў анлайн рэжыме ў форме круглага стала па тэме «Міжнароднае і міжведамаснае супрацоўніцтва музеяў устаноў адукацыі».

На методаб’яднанні быў прадстаўлены вопыт міжнароднага і міжведамаснага супрацоўніцтва музеяў устаноў адукацыі Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і г. Мінска.

У выступленнях удзельнікаў методаб’яднання акцэнт быў зроблены на практычным досведзе і канкрэтных прыкладах міжнароднага, міжрэгіянальнага і міжведамаснага супрацоўніцтва музеяў устаноў адукацыі, дзе музеі выступаюць як актыўныя цэнтры ініцыятыў, якія развіваюцца праз партнёрскія праекты.

На метадаб'яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:

Антонава Ксенія Аляксандраўна, кіраўнік народнага музея баявой славы ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя Я.А.Трапезнікавай г. Наваполацка» Віцебскай вобласці. Прэзентацыя. Даклад

Дзенісюк Барыс Мікалаевіч, кіраўнік музея ДУА «Слабадакучынская сярэдняя школа» Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Прэзентацыя. Даклад

Раманоўская Таццяна Аляксандраўна, кіраўнік музея баявой славы ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва імя М.Т. Раманава»;

Стральцова Наталья Мікалаеўна, намеснік дырэктара ДУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці». Прэзентацыя. Даклад

Шыдлоўская Аляксандра Андрэеўна, загадчык аддзела краязнаўства УА «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей  імоладзі». Прэзентацыя. Даклад

Ясінская Вольга Валер’еўна, загадчык сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі». Прэзентацыя. Даклад

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: