Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне арганізатараў музейнай справы
7 красавіка 2026 года адбылося рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне арганізатараў музейнай справы.
Методаб’яднанне прайшло ў анлайн рэжыме ў форме круглага стала па тэме «Аганізацыя работы музеяў устаноў адукацыі»
На методаб’яднанні былі акрэслены пытанні нарматыўнага і арганізацыйнага забеспячэння работы музеяў, адкрыцця, пашпартызацыі, ліквідацыі музеў, а таксама экспазіцыйнай і фондавай дзейнасці (камплектаванне, улік фондаў) музеяў устаноў адуацыі.
На методаб’яднанні выступілі:
Цімошына Вольга Браніславаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-метадычнай работы УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей»
Абраменка Людміла Валянцінаўна, загадчык сектара па ўліку і захоўванні аддзела фондаў УК «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей»
Кравец Аляксандра Яўгеньеўна, загадчык аддзела патрыятычнага выхавання Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Прэзентацыя
Ясінская Вольга Валер’еўна, загадчык сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы аддзела турызму і краязнаўства ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі». Прэзентацыя. Даклад
Пусташыла Ігар Уладзіміравіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, кіраўнік музея ДУА «Сярэдняя школа № 72 г. Мінска імя У.І. Арцёмава». Прэзентацыя. Даклад
