Рэспубліканскае метадычнае аб'яднанне краязнаўцаў
РЭСПУБЛІКАНСКАЕ МЕТАДЫЧНАЕ АБ'ЯДНАННЕ КРАЯЗНАЎЦАЎ
12 лістапада 2020 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб'яднання краязнаўцаў.
Метадааб'яднанне прайшло ў дыстанцыйным рэжыме па тэме «Праграмна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах, факультатываў краязнаўчай накіраванасці».
У працы метадаб'яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб'яднання, а таксама іншыя зацікаўленыя аматары краязнаўчай дзейнасці з устаноў адукацыі, усяго 40 чалавек.
Удзельнікамі мерапрыемства абмяркоўваліся актуальныя пытанні праграмна-метадычнага забеспячэння дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю, асаблівасці стварэння дапаможнікаў і праграм па Раёназнаўству, а таксама пытанні разработкі і рэалізацыі праграм дадатковага адукацыі дзяцей і моладзі для працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
МАтэрыялы ПАСЯДЖЭННЕ МЕТАДАБ'ЯДНАННЯ КРАЯЗНАЎЦАЎ:
Жур Лідзія Андрэеўна, намеснік дырэктара ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства"
ПРАГРАМНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЕЙНАСЦІ АБ'ЯДНАННЯЎ ПА ІНТАРЭСАХ, ФАКУЛЬТАТЫВАЎ КРАЯЗНАЎЧАЙ НАКІРАВАНАСЦІ
Холеў Станіслаў Браніслававіч, кіраўнік музея дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 90 г. Мінска"
ДАПАМОЖНІКІ, ПРАГРАМЫ ПА РАЁНАЗНАЎСТВУ – «УНЕСАК КРАЯЗНАЎЦАЎ У АДУКАЦЫЙНУЮ СІСТЭМУ КРАІНЫ»
Леўкавец Марыя Мікалаеўна, загадчык музея дзяржаўнай установы адукацыі "Міханавіцкая сярэдняя школа" Мінскага раёна
КРАЯЗНАЎСТВА ЯК ФАКТАР САЦЫЯЛІЗАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ З АСАБЛІВАСЦЯМІ ПСІХАФІЗІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ. РАСПРАЦОЎКА І РЭАЛІЗАЦЫЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАЙ ПРАГРАМЫ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ