Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне краязнаўцаў

РЭСПУБЛІКАНСКАЕ МЕТАДЫЧНАЕ АБ’ЯДНАННЕ КРАЯЗНАЎЦАЎ

12 лістапада 2020 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.

Методаб’яднанне прайшло ў дыстанцыйным рэжыме па тэме «Праграмна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах, факультатываў краязнаўчай накіраванасці».

У рабоце методаб’яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб’яднання, а таксама іншыя зацікаўленыя аматары краязнаўчай дзейнасці з ўстаноў адукацыі, усяго 40 чалавек.

Удзельнікамі мерапрыемства абмяркоўваліся актуальныя пытанні праграмна-метадычнага забеспячэння дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю, асаблівасці стварэння дапаможнікаў і праграм па Раёназнаўству, а таксама пытанні распрацоўкі і рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі для працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

МАТЭРЫЯЛЫ ПАСЯДЖЭННЕ МЕТОДАБ’ЯДНАННЯ КРАЯЗНАЎЦАЎ:

Жур Лідзія Андрэеўна, намеснік дырэктара ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»
ПРАГРАМНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЕЙНАСЦІ АБ’ЯДНАННЯЎ ПА ІНТАРЭСАХ, ФАКУЛЬТАТЫВАЎ КРАЯЗНАЎЧАЙ НАКІРАВАНАСЦІ

Холеў Станіслаў Браніслававіч, кіраўнік музея дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 90 г. Мінска»
ДАПАМОЖНІКІ, ПРАГРАМЫ ПА РАЁНАЗНАЎСТВУ – «УНЁСАК КРАЯЗНАЎЦАЎ У АДУКАЦЫЙНУЮ СІСТЭМУ КРАІНЫ»

Леўкавец Марыя Мікалаеўна, загадчык музея дзяржаўнай установы адукацыі «Міханавіцкая сярэдняя школа» Мінскага раёна
КРАЯЗНАЎСТВА ЯК ФАКТАР САЦЫЯЛІЗАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ З АСАБЛІВАСЦЯМІ ПСІХАФІЗІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ. РАСПРАЦОЎКА І РЭАЛІЗАЦЫЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАЙ ПРАГРАМЫ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

Понравилась статья?

Поделитесь: