Рэспубліканскае метадычнае аб'яднанне краязнаўцаў

22 снежня б.г. адбылося пасяджэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.

Методаб’яднанне краязнаўцаў прайшло ў анлайн рэжыме ў форме дыялогавай пляцоўкі па тэме «Праектная дзейнасць у сістэме краязнаўчай работы».

На методаб’яднанні краязнаўцаў абмяркоўваліся пытанні праектнай дзейнасці ў сістэме краязнаўчай работы. Прадстаўнікі з розных рэгіёнаў (г. Полацка, Гродзенскага і Мінскага раёнаў і г. Кобрына) выступілі з прэзентацыямі свайго эфектыўнага вопыту па арганізацыі і рэалізацыі краязнаўчых праектаў ва ўстановах адукацыі.

На методаб’яднанні выступілі:

Багдановіч Алена Сяргееўна, метадыст аддзела турызму і актыўнага адпачынку ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» Віцебскай вобласці. ПрэзентацыяДаклад. 

Катлярова Марына Пятроўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Базавая школа № 15 г. Полацка» Віцебскай вобласці. Прэзентацыя

Шапо Дзмітрый Сяргеевіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Полацкае кадэцкае вучылішча» Віцебскай вобласці. Прэзентацыя. Даклад

Гваздоўская Анастасія Яўгенаўна, настаўнік-дэфектолаг ДУА «Абухаўская сярэдняя школа імя І.П.Сянько» Гродзенскага раёна. Прэзентацыя

Кулікова Наталля Уладзіміраўна, настаўнік геаграфіі, кіраўнік музея ДУА «Свіслацкая сярэдняя школа» Гродзенскага раёна. Прэзентацыя

Рагачук Наталля Васільеўна, настаўнік гісторыі ДУА  «Сярэдняя школа №  1 г. Кобрына» Брэсцкай вобласці;

Ярмоленка Наталля Іосіфаўна, кіраўнік краязнаўчага музея ДУА «Чурылавіцкая сярэдняя школа» Мінскага раёна. Даклад

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: