Рэспубліканскае метадычнае аб'яднанне краязнаўцаў

26 лістапада 2021 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб'яднання краязнаўцаў (далей - метадаб'яднанне).

Методаб'яднанне прайшло ў форме семінара па тэме "Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў краязнаўчай дзейнасці".

У працы метадаб'яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб'яднання, а таксама іншыя зацікаўленыя аматары краязнаўчай дзейнасці з устаноў адукацыі, усяго 40 чалавек.

На метадычным аб'яднанні разглядаліся сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя формы далучэння вучняў да пазнання гісторыка-культурнай спадчыны свайго краю.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з эфектыўным педагагічным вопытам работы ў дадзеным накірунку праз выступленні:

Алгарытм стварэння інтэрактыўных краязнаўчых заданняў на прыкладзе канструктара LEARNING
Каўцэвіч Вікторыі Анатольеўны, метадыста ДУДА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства»

Формы ўзаемадзеяння педагогаў, вучэнцаў і іх бацькоў у рамках рэалізацыі праекта "Краязнаўчыя выхадныя"
Саратокінай Людмілы Анатольеўны, загадчыка аддзела краязнаўства і Нікіфаравай Марыі Віктараўны, метадыста ДУДА «Аршанскі раённы цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» Віцебскай вобласці

Разпрацоўка і выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў у адукацыйным працэсе
Каўцэвіч Марыі Генадзьеўны, метадыста ДУА «Магілёўскі прафесійны электратэхнічны каледж»

Удасканаленне форм і метадаў работы з гісторыка-культурным матэрыялам сродкамі ІКТ
Кухарчык Юліі Сяргееўны, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства ДУА "Сярэдняя школа № 44 г. Мінска"

Вэб-рэсурсы ў краязнаўчай рабоце. Пуцявы даведнік па Пухавіччыне
Крывашэй Дзмітрыя Аляксандравіча, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Мар'інагорская гімназія» Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці

МАТЭРЫЯЛЫ ПАСЯДЖЭННЯ МЕТАДАБ'ЯДНАННЯ КРАЯЗНАЎЦАЎ

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: