Рэспубліканская акцыя "Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі"

У студзені 2020 года з мэтай далучэння студэнцкай моладзі да вывучэння гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны краіны стартавала рэспубліканская акцыя "Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, вандруем па Беларусі".

Арганізатарам мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства".

У рамках рэспубліканскай акцыі моладзь будзе ўдзельнічаць у паходах, экскурсіях і экспедыцыях, вывучаць гісторыка-культурныя, прыродныя славутасці і ўнікальныя аб'екты нашай краіны, праводзіць сустрэчы і аказваць дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, добраўпарадкоўваць мемарыялы і помнікі воінскай славы.
Па выніках правядзення мерапрыемстваў акцыі будуць стварацца творчыя праекты, відэаролікі і фотаработы.

У намінацыі "Пазнаем Беларусь разам" студэнтам прапануецца прадставіць праекты, арыентаваныя на прадстаўленне турыстычнага (гісторыка-культурнага і прыроднага) патэнцыялу рэгіёна па наступных напрамках: экскурсійны маршрут, маршрут турысцкага паходу, інтэрактыўная гульня, адукацыйны квэст.

У намінацыі "Зямля маіх бацькоў і продкаў" прадстаўляюцца відэаролікі, прысвечаныя малой радзіме і 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У намінацыі “Мая радзіма ў адным імгненні” прадастаўляюцца фотаздымкі, знятыя ў працэсе турысцкіх паходаў, экскурсій, экспедыцый, урачыстых мерапрыемстваў і інш. па тэмах: "Мая радзіма, мiлы мой куточак" і "Захоўваючы памяць…"

У намінацыі "Лепшая арганізацыя турысцка-экскурсійнай дзейнасці са студэнтамі" даецца справаздача аб арганізацыі турысцка-экскурсійнай работы са студэнтамі за перыяд студзень - лістапад 2020 года.

Пераможцы і прызёры мерапрыемстваў акцыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках правядзення заключнага мерапрыемства акцыі у лістападзе - снежні 2020 года з дэманстрацыяй лепшых работ устаноў.

УМОВЫ правядзення мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: