Рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць...»

Мерапрыемствы рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных справаў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць...» пройдуць ва ўстановах адукацыі краіны ў перыяд з 20 па 29 красавіка 2022 года.

Рэспубліканская дэкада праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў культуры беражлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны праз прыцягненне іх увагі да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама растлумачэнні ролі дзяржавы ў вырашэнні комплекснай задачы па рэабілітацыі і адраджэнню пацярпелых тэрыторый.

Мерапрыемствы рэспубліканскай дэкады накіраваны на:

павышэнне ўзроўню асвечанасці навучэнцаў у галіне радыяцыйнай бяспекі і радыеэкалогіі, забеспячэння адзінага падыходу да фарміравання радыелагічнай культуры на ўсіх узроўнях адукацыі;

захаванне памяці аб удзельніках ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і грамадзянах, якія ўнеслі значны ўклад у пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС;

фарміраванне ў навучэнцаў уяўленняў аб адраджэнні і развіцці пацярпелых тэрыторый;

уцягванне навучэнцаў у вывучэнне асобных старонак гісторыі краіны, а таксама ўдзел у праектах сферы сацыяльнай творчасці.

У рамках рэспубліканскай дэкады ва ўстановах адукацыі рэкамендуецца арганізаваць правядзенне адукацыйных і інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных памятнай даце.

Пры правядзенні мерапрыемстваў дэкады рэкамендуецца выкарыстоўваць інфармацыю, у тым ліку навуковыя распрацоўкі і наглядныя матэрыялы, відэафільмы, відэаролікі, мультфільмы і інш., прадстаўленую на афіцыйных Інтэрнэт-парталах.

Інфармацыю аб правядзенні мерапрыемстваў дэкады, артыкулаў і аглядаў успамінаў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС рэкамендуецца размяшчаць на афіцыйных сайтах і сацыяльных сетках устаноў адукацыі, сродках масавай інфармацыі.

РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ПРАВЯДЗЕННІ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ДЭКАДЫ

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: