Рэспубліканская канферэнцыя «Пошукавая і даследчая дзейнасць як эфектыўны сродак патрыятычнага выхавання навучэнцаў»

Рэспубліканская канферэнцыя «Пошукавая і даследчая дзейнасць як эфектыўны сродак патрыятычнага выхавання навучэнцаў» адбылася 22-23 лютага 2022 года на базе ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці.

Арганізатары канферэнцыі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама, Гомельскі абласны цэнтр турызму і экалогіі дзяцей і моладзі.

Канферэнцыя праведзена з мэтай далейшага ўдасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў у рамках рэалізацыі рэспубліканскага Плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці.

Канферэнцыя прайшла ў вочным фармаце з падключэннем анлайн студый. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і падведамных ім устаноў, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб'яднанняў, устаноў дадатковай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, педагагічных работнікаў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь звярнулася Емяльянчык Ларыса Васільеўна, кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы, ад імя галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Ждановіч Жанна Анатольеўна, намеснік начальніка.

У першы дзень работы канферэнцыі адбылося пленарнае пасяджэнне і выступленні педагогаў-практыкаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Удзельнікам канферэнцыі была прадстаўлена прэзентацыйная пляцоўка станоўчага вопыту ДУА «Лучынская базавая школа» Рагачоўскага раёна, ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Нароўлі імя І.М.Шаўрэя», ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра» як рэгіянальных цэнтраў у дадзеным кірунку .

Вялікую зацікаўленасць ва ўдзельнікаў мерапрыемства выклікала прадстаўленне вопыту правядзення пошукавых работ і вынікаў даследаванняў клуба «Пунсовыя пагоны» ДУА «Гомельскае кадэцкае вучылішча», дэманстрацыя ўцягвання навучэнцаў у даследчую дзейнасць праз музейную педагогіку і ўдзел у ваенна-гістарычнай рэканструкцыі клуба «Памяць» УА «Гомельскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж».

На круглым стале прадстаўлена сістэма работы абласцей у гэтым напрамку.

Матэрыялы канферэнцыі размешчаны ў выніковым зборніку, прадстаўленым на інтэрактыўнай платформе патрыятычнага выхавання (patriot.rcek/by).

 

ПРАГРАМА РЭСПУБЛІКАНСКАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

Прамая трансляцыя першага дня канферэнцыі 

Відэаролік аб мерапрыемстве і фотаматэрыялы Рэспубліканскай канферэнцыі «Пошукавая і даследчая дзейнасць як эфектыўны сродак патрыятычнага выхавання навучэнцаў»

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: