Рэспубліканская навукова-даследчая канферэнцыя навучэнцаў "Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і памяць"

Рэспубліканская навукова-даследчая канферэнцыя навучэнцаў "Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і памяць" праведзена ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем". 20-21 траўня 2022 года у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

Арганізатар канферэнцыі: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Канферэнцыя праведзена з мэтай уключэння навучальных устаноў адукацыі ў пошукавую і даследчую дзейнасць па вывучэнні гісторыі малой радзімы.

У вочным і анлайн фарматах у канферэнцыі прынялі ўдзел 49 навучэнцаў - фіналісты адборачнага этапу канферэнцыі, педагогі - кіраўнікі праектаў, усяго каля 100 чалавек.

Даведачна: удзельнікі рэспубліканскай канферэнцыі адабраны пасля разгляду 105 даследчых праектаў.

У намінацыі "Па старонках гісторыі маёй малой Радзімы" - 37, у намінацыі "Гісторыя вайны ў асобах" - 38, у намінацыі "Летапіс партызанскага і падпольнага руху" - 30.

 У першы дзень канферэнцыі адбылася цырымонія адкрыцця. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся Тамільчык Эдуард Валянцінавіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Лакіза Вадзім Леанідавіч, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі Беларусі.

Цэнтральнай часткай канферэнцыі стала абарона праектаў навучэнцамі. Праекты ўяўлялі сабой даследаванні па гісторыі малой радзімы перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія адлюстроўваюць вынікі пошукавай, архіўна-даследчай работы, мерапрыемствы па ўвекавечанні і захаванні памяці аб абаронцах Айчыны і мірных жыхарах.

Праца канферэнцыі была арганізавана па трох секцыях: "Па старонках гісторыі маёй малой Радзімы", "Гісторыя вайны ў асобах", "Летапіс партызанскага і падпольнага руху".

У другі дзень канферэнцыі адбылася цырымонія закрыцця і ўзнагароджання. Важнасць работы, якая праводзіцца навучэнцамі і педагогамі, падзяка ў іх адрас адзначыла Сіманоўская Таццяна Анатольеўна, начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Уражаннямі аб тым, як праходзіла абарона работ на секцыях, што спадабалася членам журы і чым былі цікавыя праекты ўдзельнікаў, падзяліўся старшыня рэспубліканскага журы. Трубчык Павел Анатольевіч, вучоны сакратар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Найважнейшым меркаваннем аб значнасці захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і эмоцыямі ад атрыманага досведу ўдзелу ў канферэнцыі падзялілася ад імя юных удзельнікаў Раменьчык Кацярына, навучальная ДУА "Гімназія № 1 г. Любані" Мінскай вобласці.

У рамках мерапрыемства для ўдзельнікаў пасяджэння рэспубліканскага савета дырэктараў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і запрошаных гасцей была арганізавана прэзентацыя выставачнай экспазіцыі "Сувязь часоў, традыцый, пакаленняў", на якой былі прэзентаваны праекты навучэнцаў.

Таксама ўдзельнікі канферэнцыі ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны акцыяй "Памяць", усклалі гірлянду і кветкі да брацкай магілы "Смуткуючая маці" ў парку Чалюскінцаў.

Пераможцы і прызёры канферэнцыі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, удзельнікі канферэнцыі - сертыфікатамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

З трансляцыяй двух дзён канферэнцыі, тэзісамі праектаў удзельнікаў, фота і відэа матэрыяламі можна пазнаёміцца на інтэрактыўнай платформе "Патрыёт.by".

СПІС ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЁРАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

ФОТААЛЬБАМ КАНФЕРЭНЦЫІ

ВІДЭАРЭПАРТАЖ АБ КАНФЕРЭНЦЫІ

Зборнік тэзісаў Рэспубліканскай навукова-даследчай канферэнцыі навучэнцаў "Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і памяць"

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: