Рэспубліканскі Тыдзень турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі

У перыяд з 23 па 30 мая 2020 года ва ўстановах адукацыі краіны Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства арганізавана правядзенне рэспубліканскага Тыдня турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі.

Мерапрыемствы Тыдня праводзяцца з мэтай удасканалення сістэмы турысцка-краязнаўчай і экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі.

Гэты год у Рэспубліцы Беларусь прысвечаны святкаванню 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Падарожжы, віртуальныя экскурсіі, паходы і экспедыцыі па Беларусі аказваюць значнае эмацыйнае ўздзеянне на вучняў, фарміруючы ў іх свядомасці павагу да гістарычнай і культурнай спадчыны малой радзімы.

У рамках Тыдня ва ўсіх рэгіёнах краіны будзе арганізавана работа па ўдзелу ў розных тэматычных акцыях - "Беларусь памятае", "Вялікай Перамозе - 75!", "Юнгі Перамогі", "Павіншуем ветэранаў разам" і інш. Працягнецца рэалізацыя мерапрыемстваў рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекту «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», шырокамаштабнай акцыі «Я гэты край радзімаю заву». Дадзены старт правядзенню рэспубліканскага конкурсу турысцкіх відэаролікаў "Маршрутамі пераможцаў".

Пры правядзенні мерапрыемстваў Тыдня рэкамендуецца прадугледзець індывідуальную работу навучэнцаў і ў малых групах (з фондамі музеяў устаноў адукацыі, інтэрнэт-рэсурсамі, у бібліятэках, на прыродзе і інш.), а таксама разгледзець магчымасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій (узаемадзеянне ўдзельнікаў мерапрыемстваў праз чаты, форумы, групы ў сацыяльных сетках і інш.).

ЛІСТ аб правядзенні Тыдня турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі

РЭКАМЕНДАЦЫІ па правядзенні Тыдня турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: