Рэспубліканскі фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі
Арганізатар рэспубліканскага фестывалю: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Мэта правядзення фестывалю: фарміраванне ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці, прэзентацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.
Удзельнікамі рэспубліканскага фестывалю сталі навучэнцы, пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
Напярэданні прайшоў першы этап конкурсу (завочны), дзе яго ўдзельнікі прадстаўлялі відэаролік «Тры прычыны зазірнуць у музей». Юныя экскурсаводы стваралі ўласны наратыў вакол музейных матэрыялаў і раскрывалі тры значныя прычыны наведаць музей.
На заключным этапе ўдзельнікі конкурсу вочна прадставілі (у адпаведнсці з профілем музея) аглядную экскурсію «Голас з мінуўшчыны», дзе пазнаёмілі з музеем установы адукацыі ад імя асобы імі выбранага персанажа.
У рамках праграмы фестывалю былі вызначаны лепшыя юныя экскурсаводы музеяў у 8 профілях: ваенна-гістарычным, агульнагістарычным, этнаграфічны, гістарычным манаграфічным, мастацкім, краязнаўчым, літаратурным і прыродазнаўчым.
Завяршыўся фестываль юных экскурсаводаў урачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, удзельнікаў – дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
