Рэспубліканскі конкурс навуковых даследаванняў краязнаўчых работ вучэнцаў

З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы вучня ў кастрычніку 2020 года дадзены пачатак правядзенню рэспубліканскага конкурсу науукоўых даследаваных краязнаўчых работ вучэнцаў.

Арганізатарамі конкурсу выступае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў. На конкурс прадстаўляюцца навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў намінацыях “Гісторыя роднага краю”, “Культурная спадчына” і “Геаграфічнае краязнаўства”.

Падрыхтоўка конкурсных работ вучэнцаў працягваецца з кастрычніка 2020 г. па красавік 2021 г. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8017 3200633 (аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства).

Умовы рэспубліканскага конкурсу навуковых даследаванняў краязнаўчых работ вучэнцаў

Рэкамендацыі да напісання і афармлення навуковых даследаванняў краязнаўчых работ вучэнцаў

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: