Рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Краязнаўства як аснова духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі»

14–15 красавіка 2026 года на базе горада Пінска і Пінскага раёна прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Краязнаўства як аснова духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і  моладзі».

Мэта правядзення форуму — удасканаленне краязнаўчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі, павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў-краязнаўцаў, а таксама ўкараненне эфектыўных педагагічных практык у краязнаўчую работу.

Удзельнікамі форуму сталі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, а таксама педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны  (усяго, каля 100 чалавек).

Урачыстае адкрыццё форуму прайшло з удзелам намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ірыны Аляксандраўны Паповай і намесніка старшыні Пінскага гарвыканкама Мікалая Віктаравіча Навак на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. На базе ўніверсітэта прайшла і работа першага дня форуму.

У рамках праграмы форуму адбылася прэзентацыя станоўчага педагагічнага краязнаўчага вопыту ДУ «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і  моладзі г. Пінска» і ДУА  «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Пінскага раёна, а таксама стэндавая выстава-прэзентацыя краязнаўчых напрацовак ДУА  «Гімназія № 2 імя архіепіскапа Стэфана г.  Пінска», ДУА «Сярэдняя школа № 9 г.  Пінска, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.  Пінска», ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі».

Ва ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Пінскага раёна ўдзельнікаў форуму навучэнцы пазнаёмілі з элементамі традыцыйнай духоўнай культуры рэгіёна, мясцовымі танцамі, песнямі і гульнямі, а таксама з дзейнасцю Народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа.

На пленарных сесіях форуму яго дзельнікі абмяркоўвалі актуальныя формы і метады арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі, прэзентавалі эфектыўны вопыт краязнаўчай дзейнасці розных рэгіёнаў краіны.

Адукацыйна-інтэрактыўная праграма «Памяць стагоддзяў» і адукацыйная гасцёўня «Ясельдзяначка» (Яўгенія Янішчыц) дазволілі пазнаёміцца са знакамітымі людьмі і з гісторыка-культурнымі адметнасцямі Пінскага краю.

Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі рэспубліканскага форуму далі высокую адзнаку арганізатарам дадзенага мерапрыемства.

Фотаздымкі форуму

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: