Рэспубліканскія профільныя злёты

У чэрвені 2021 года Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства праводзяцца рэспубліканскія профільныя злёты.

У перыяд з 15 па 18 чэрвеня 2021 года адбудзецца рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў у рамках рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю заву".

У рамках праграмы злёту запланавана правядзенне: конкурсаў "Візітка каманды", "Славутыя імёны Бацькаўшчыны", конкурсу на лепшую распрацоўку краязнаўчай экскурсіі "Мясціны майго дзяцінства", краязнаўчай канферэнцыі навучэнцаў "Таямніцы малой Радзімы", краязнаўчай », экскурсійна-адукацыйныя праграмы і інш.

УМОВЫ рэспубліканскага краязнаўчага злёту

У перыяд з 22 па 25 чэрвеня 2021 года адбудзецца рэспубліканскі злёт навучэнцаў, якія наведваюць аб'яднанні па інтарэсах (класы) ваенна-патрыятычнай накіраванасці у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем".

У рамках праграмы злёту запланавана правядзенне: конкурсаў "Візітоўка каманды", "Агляд строю і песні", конкурсу баявых лісткоў "Мужнасць. Доблесць і Гонар», канферэнцыі навучэнцаў «І памятае свет выратаваны», ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца», квэст-віктарыны «Старонкі ваеннай гісторыі», экскурсійна-адукацыйныя праграмы і інш.

УМОВЫ рэспубліканскага ваенна-патрыятычнага злёту

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: