Рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс "Дызайн саду"

З лютага па чэрвень 2022 г.г. з мэтай фарміравання экалагічнай культуры навучэнцаў праз стварэнне праектаў ландшафтнага дызайну праходзіў рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс "Дызайн саду" па трох намінацыях: "Сад вандроўцы", "Тэматычны кветнік", "Касмічны сад".

На рэспубліканскі конкурс было прадстаўлена 250 работ калектываў навучэнцаў і педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 - 17 гадоў.

Навучэнцы з усіх рэгіён краіны падалі распрацаваныя праекты па стварэнні модульных і тэматычных кветнікаў, садоў на тэму космасу.

Па выніках конкурсу лідэрамі сталі ўстановы адукацыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

Са спісам пераможцаў, іх работамі можна азнаёміцца на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Віншуем пераможцаў конкурсу і жадаем далейшых поспехаў!!!!

Вынікі рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу ландшафтных праектаў "Дызайн саду" - 2022

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: