Рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс "Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі ў аб'ектыве"

У мэтах падтрымкі творчага патэнцыялу педагогаў і метадыстаў па рэалізацыі экалагічнай адукацыі для ўстойлівага развіцця, папулярызацыі інавацыйных практык, фарміравання банка даных навукова-метадычнай адукацыйнай прасторы сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі са студзеня па лістапад 2021 года праходзіў рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс "Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі ў аб'ектыве".

На конкурс былі прадстаўлены актуальныя аўтарскія матэрыялы, накіраваныя на ўдасканаленне адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці (у тым ліку з выкарыстаннем медыяадукацыйных тэхналогій і прымяненнем інтэрактыўных сродкаў навучання і выхавання).

У конкурсе прынялі ўдзел 109 педагагічных работнікаў з 72 устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэспублікі.

Вынікі правядзення рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу "Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі ў аб'ектыве"

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: