Рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс па інтэр'ерным дызайне і фларыстыцы "Зялёны дом"

У чэрвені 2022 г.г. падведзены вынікі рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу па інтэр'ерным дызайне і фларыстыцы "Зялёны дом" па намінацыях: "Расліны ў інтэр'еры: калючая экзотыка, куток трапічных раслін", "Школа майстра", "Мастацтва вачыма фларыста", "Вясна прыходзіць у дом".

На рэспубліканскі конкурс было прадстаўлена 147 творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 10 - 16 гадоў.

Найбольшую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікала намінацыя “Мастацтва вачыма фларыста” – прадстаўлена 45 работ. Тут кожны мог адчуць сябе сапраўдным мастаком і стварыць рэпрадукцыю карціны з прыроднага матэрыялу вядомага беларускага мастака Льва Бакста.

Па выніках конкурсу лідэрамі сталі ўстановы адукацыі г. Мінска і Гомельскай вобласці.

Спіс пераможцаў Рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу па інтэр'ерным дызайне і фларыстыцы "Зялёны дом".

Віншуем пераможцаў конкурсу і жадаем далейшых поспехаў!!!!

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: