Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект "Збяры Беларусь у сваім сэрцы"

Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны ў перыяд з траўня па снежань 2022 года.

Арганізатары рэспубліканскага праекта: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

Рэспубліканскі праект рэалізуецца з мэтай далучэння моладзі да вывучэння гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны малой радзімы праз стварэнне праектаў у сферы медыятворчасці.

У рэспубліканскім праекце бяруць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў вышэйшай адукацыі ва ўзросце з 14 гадоў і больш сумесна з педагагічнымі работнікамі.

У рамках рэспубліканскага праекта ў 2022 годзе праводзіцца рэспубліканскі конкурс медыятворчасці краязнаўчай накіраванасці.

Конкурс праводзіцца ў чатырох намінацыях.

У намінацыі “Край.by» прадстаўляецца web-сайт, які змяшчае матэрыялы аб гісторыі населенага пункта, выдатных людзях малой радзімы, цікавых славутасцях, мерапрыемствах культурна-пазнавальнай і інфармацыйнай накіраванасці, інш.

У намінацыі «Гуляй і спазнавай» ‒ тэматычныя камп'ютарныя распрацоўкі: камп'ютарныя гульні і прэзентацыі.

 У намінацыі "Займальнае побач" ‒ тэматычныя супольнасці ў сацыяльных сетках (telegram, Instagram, Vk), якія маюць адукацыйны і пазнавальны кантэнт.

У намінацыі «Падарожнічаючы, адчыняем» ‒ аўтарскі аўдыягід, створаны на анлайн-платформе izi.TRAVEL з нанясеннем маршруту экскурсіі і аб'ектаў паказу.

Праекты пераможцаў і прызёраў конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 8017 3200633 (рэсурсны цэнтр па патрыятычным выхаванні навучэнцаў, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання).

УМОВЫ правядзення рэспубліканскага праекта

 

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: