Рэспубліканскі конкурс экалагічных фатаграфій і малюнкаў "Ствараючы, не разбурай!"

У мэтах выхавання любові да роднага краю, фарміравання высокай экалагічнай культуры навучэнцаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя з лістапада 2021 года па верасень 2022 года Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства праводзіцца рэспубліканскі конкурс экалагічных фатаграфій і малюнкаў "Ствараючы, не разбурай!".

Арганізатары конкурсу: Установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; структурныя падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

У конкурсе прымуць удзел навучальныя ўстаноў дашкольнай адукацыі, устаноў сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях: Экалагічны малюнак "Горад, у якім я жыву", экалагічная фатаграфія "Запаветны куток роднай прыроды".

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Умовы правядзення рэспубліканскага конкурсу экалагічных фатаграфій і малюнкаў "Ствараючы, не разбурай"

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: