Рэспубліканскі конкурс экалагічных фатаграфій і малюнкаў "Ствараючы, не разбурай!"

УМОВЫ правядзення рэспубліканскага
конкурсу экалагічных фатаграфій і малюнкаў
"Ствараючы, не руйнуй!"

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Умовы правядзення рэспубліканскага конкурсу экалагічных фатаграфій і малюнкаў "Ствараючы, не разбурай!" (далей - конкурс) вызначаюць мэту, задачы, агульны парадак правядзення і патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу.

  1. МЭТА КОНКУРСУ

Фарміраванне высокай экалагічнай культуры навучэнцаў, актыўнай сацыяльна-культурнай пазіцыі ў адносінах да захавання разнастайнасці флоры і фауны, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.

  1. ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

Матываванне і падтрымка творчай дзейнасці навучэнцаў у галіне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;

прыцягненне ўвагі навучэнцаў да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя і захавання біяразнастайнасці.

  1. АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСУ

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" (далей - Рэспубліканскі цэнтр);

упраўлення па адукацыі аблвыканкамаў (камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама).

  1. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

Удзельнікамі конкурсу з'яўляюцца навучэнцы ўстаноў дашкольнай адукацыі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (далей - установы адукацыі);

  1. ТЭРМІНЫ І ЭТАПЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:

першы этап (адборачны) - ва ўстановах адукацыі, іншых арганізацыях, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей - іншыя арганізацыі);

другі этап (адборачны) - раённы, раённы для гарадоў, якія маюць дзяленне на раёны, гарадcкай (акрамя г. Мінска);

трэці этап (адборачны) - абласны, Мінскі гарадскі;

чацвёрты этап - рэспубліканскі (заключны) праводзіцца ў Рэспубліканскім цэнтры па адрасе: г. Мінск, вул. Макаёнка, 8.

Для правядзення трэцяга (адборачнага) этапа ўпраўленнямі па адукацыі аблвыканкамаў і камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама фарміруюцца арганізацыйныя камітэты і журы.

Журы ацэньвае работы і не пазней за 15 мая 2021 года прадстаўляе ў Рэспубліканскі цэнтр (г. Мінск, вул. Макаёнка, 8, 220114) на рэспубліканскі (заключны) этап конкурсу.

Журы заключнага этапа вызначае пераможцаў конкурсу ў кожнай намінацыі і прадстаўляе інфармацыю аб пераможцах у арганізацыйны камітэт для ўзнагароджання.

  1. НАМІНАЦЫІ КОНКУРСУ

Экалагічны малюнак

7.1. Намінацыя "Дыханне прыроды"

На конкурс прадстаўляюцца малюнкі, выкананыя ў адвольнай тэхніцы, з выкарыстаннем любых матэрыялаў: алей, акварэль, гуаш, туш, тэмпера, каляровыя алоўкі і інш. Рэкамендуемы фармат - А4 (210 х 297 мм), А3 (297 х 420 мм). Малюнкі могуць быць выкананы на ватмане, кардоне, палатне і інш.

Малюнкі павінны адлюстроўваць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.

Конкурс праводзіцца ў наступных узроставых катэгорыях:

- выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі (5-6 гадоў);

– навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

(6 - 10 гадоў); (11-13 гадоў); (14-17 гадоў).

Экалагічны фотаздымак

7.2. Намінацыя «Знікаючы свет»

На конкурс прадстаўляюцца фатаграфіі жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь.

7.3. Намінацыя «Прыгажосць вакол нас»

На конкурс прадстаўляюцца пейзажныя фатаграфіі, якія адлюстроўваюць прыроду і запаведныя куткі вашага рэгіёна.

Фотаработы прымаюцца ў каляровым і чорна-белым варыянтах фармату 20 х 30 ці 30 х 40 см у драўляных ці пластыкавых рамках.

Конкурс праводзіцца ў наступных узроставых катэгорыях:

- навучэнцы ва ўзросце 11-13 гадоў;

- навучэнцы ва ўзросце 14-17 гадоў.

Асноўныя крытэры адзнакі прадстаўленых прац:

– цэласнасць, выразнасць мастацкай выявы;

– творчая індывідуальнасць;

– крэатыўнасць у раскрыцці тэмы;

- якасць выканання.

Не дапускаецца:

– адпраўка ўдзельнікам фотаработ, аўтарам якіх ён не з'яўляецца;

– удзел фотаработ, якія раней займалі прызавыя месцы ў міжнародных і рэспубліканскіх фотаконкурсах;

– удзел фотаработ, зробленых за межамі Рэспублікі Беларусь;

- фотаработы з выявай хатніх жывёл;

- фотаработы з выявай дзікіх жывёл, якія змяшчаюцца ў няволі;

– фотаработы, здымкі якіх праводзіліся ў заапарку ці іншых падобных установах.

Фотаработы, якія не адпавядаюць тэматыцы конкурсу, а таксама якасным і тэхнічным патрабаванням, выключаюцца з удзелу ў конкурсе.

Кожная конкурсная праца (фатаграфія ці малюнак) павінна суправаджацца інфармацыяй наступнага зместу: назва намінацыі, назва працы, поўная назва ўстановы адукацыі, прозвішча, імя аўтара, адрас, кантактны тэлефон, узрост, год стварэння працы.

  1. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ, УЗНАГАРОДЖВАННЕ

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Устанаўліваецца наступная колькасць прызавых месцаў:

I месца - адно ў кожнай намінацыі;

II месца - два ў кожнай намінацыі;

III месца - два ў кожнай намінацыі.

Дастаўка конкурсных работ на рэспубліканскі этап конкурсу ажыццяўляецца за кошт накіравальных арганізацый.

Інфармацыя аб выніках конкурсу будзе размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра rcek.by.

Лепшыя работы будуць размешчаны ў галерэі "Прырода і творчасць" Рэспубліканскага цэнтра.

Кансультацыі па пытаннях правядзення і ўдзелу ў конкурсе ажыццяўляюцца па тэл. 8 (017) 374-32-07, аддзел экалагічнай адукацыі і сацыякультурнай дзейнасці Рэспубліканскага цэнтра.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: