Рэспубліканскі конкурс навуковых краязнаўчых работ навучэнцаў

З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў 29–30 красавіка 2019 года ў г. Мінску запланавана правядзенне I рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў (далей - рэспубліканскі конкурс).

У заключным этапе рэспубліканскага конкурсу прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі вядучых вышэйшых навучальных устаноў, грамадскіх арганізацый, навучэнцы - пераможцы і прызёры абласных і Мінскага гарадскога этапаў рэспубліканскага конкурсу, і педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны і г. Мінска. Усяго больш за 120 чалавек.

Праграма рэспубліканскага конкурсу прадугледжвае прэзентацыю распрацаваных навучэнцамі краязнаўчых праектаў у трох секцыях "Гісторыя роднага краю", "Культурная спадчына" і "Геаграфічнае краязнаўства", цырымонію ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу.

Адкрыццё рэспубліканскага конкурсу адбудзецца 29 красавіка б.г. у 12.20 ва ўстанове адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" па адрасе: г. Мінск, вул. Макаёнка, д. 8. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу – 30 красавіка ў 14.30.

Кантактная асоба: 80172370633 (Кравец Аляксандра Яўгенаўна, Барбут Крысціна Аляксандраўна, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Установы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства").

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: