Рэспубліканскі конкурс турысцкіх відэаролікаў "Маршрутамі пераможцаў"

З мэтай папулярызацыі турысцкіх паходаў установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" аб'яўляе  рэспубліканскі конкурс турысцкіх відэаролікаў "Маршрутамі пераможцаў", прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы і педагогі, аўтарскія групы навучэнцаў і педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На Конкурс таксама прымаюцца відэаролікі аб сямейных паходах.

Конкурс праводзіцца з 29 красавіка па 14 верасня 2020 гады.

Відэаматэрыялы рэспубліканскага конкурсу турысцкіх відэаролікаў "Маршрутамі пераможцаў" прадстаўлены на сайце ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" ў раздзеле "Мерапрыемствы" - "75 гадоў Вялікай Перамозе!".

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

+375 17 3852597 аддзел турызму і спартыўнага арыентавання;

+375 17 3744182 аддзел арганізацыйна-кадравай і інфармацыйна-аналітычнай работы.

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні конкурсу

ВІДЭАМАТЭРЫЯЛЫ ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: