
Рэспубліканскі конкурс турысцкіх відэаролікаў "Падарожнічай разам з намі!"
З мэтай папулярызацыі турысцкай дзейнасці Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства аб'яўляе РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС ТУРЫСЦКІХ ВІДЭАРОЛІКАЎ «ПАДАРОЖАЙ РАЗАМ З НАМІ!».
На конкурс прадастаўляюцца відэаролікі аб шматдзённых турысцкіх паходах, відэаролікі аб дзіцяча-юнацкіх спаборніцтвах па відах: спорту турызм спартыўны (турысцка-прыкладное мнагабор'е), арыентаванне спартыўнае, скалалажанне спартыўнае.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы і іх бацькі, педагогі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Кожны ўдзельнік (аўтар відэароліка) можа прадставіць на конкурс не больш за адзін відэаролік у наступных намінацыях:
"Пешаходныя паходы педагогаў";
"Горныя паходы педагогаў";
"Водныя паходы педагогаў";
"Веласіпедныя паходы педагогаў";
"Пешаходныя паходы з навучэнцамі";
"Горныя паходы з навучэнцамі";
"Водныя паходы з навучэнцамі";
"Веласіпедныя паходы з навучэнцамі";
"Сямейныя паходы";
«Спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагаборстве»;
«Спаборніцтвы па арыентаванні спартовым»;
«Спаборніцтвы па скалалажанні спартовым».
Відэаролік працягласцю не больш за 5 хвілін павінен змяшчаць звесткі аб адным канкрэтным шматдзённым паходзе, або аб адных канкрэтных афіцыйных спартыўных спаборніцтвах, якія адбыліся ў 2022 годзе.
Прыём відэаролікаў будзе ажыццяўляцца з 1 сакавіка па 3 кастрычніка 2022 года праз Google-форму: https://forms.gle/L1zBrW4L6eH9VsMJ9
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 17 3771597 - аддзел турызму і спартыўнага арыентавання.